Варажба
Напрарочу табе бадай што старую ношу,
адолець якую — заслуга цяжэй за стрыманне;
хто зможа? — ды, пэўна, ніхто не зможа;
хто любіць? — ды, пэўна, усе мы ў рамане.
Шар магічны падобны на пах маладога цела,
ты — смярдзіш бы пачвара з дрыгвы балотнай;
хто ацэніць? — наогул ніхто не ацэніць;
хто захоча? — ніводны не мае ахвоты.
Варажыць не чакаць лёгкіх змен ад сярпа старога,
не шукаць іншы лёс грачаням у гняздзе на пацеху;
і ты, трапіўшы ў неба, спытаеш раптоўна ў бога:
дарагі светлы ойча, скажы, ты дагэтуль быў дзе хоць?
Хай нашчадак з патомкам паб’юцца за хлеба сухі кавалак
і пазбавяцца сэрца, сумлення, крыві і дома;
хто іх спыніць? — крок за крокам і так перастанак;
хто гатовы? — ніводны яшчэ не гатовы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию