У паходзе

Як жа добра ў паходзе з сябрамі
Каля вогнішча песні спявать,
У чыстай рэчцы наладзіць купанне,
За лясок адпраўляць сонца спаць.

Адчуваць водар смачнага мяса,
Што на вуглі драўняным сквірчыць,
Асвяжальнасць халоднага квасу…
Бачыць страхі у ценях уначы.

Ды расказваць усялякія байкі,
Ад начной прахалоды дрыжаць,
Абудзіць вераб’іныя зграйкі,
Ненаўмысна ўстрывожыць вужа.

І, урэшце, улезці ў палатку
І, сагрэўшыся, хутка заснуць.
А уранку, ізноў, як спачатку,
Йсці паветра вандровак удыхнуць.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай