Сялібы восеньскіх гракоў
Мне засталісь з пакон вякоў
Сялібы восеньскіх гракоў
Навукі цёмных мужыкоў
Глухіх гармоні пакуткоў
Мне засталіся люты, снежань
Гербы, гімны, нават межы
Чырвоны крэст і сцяг бялёсы
Ды сумам поўная нябёсы.
Мне засталось ўогал многа
І постны хлеб і рабскі лёс
Ды шляху цяжкага, крывога
Прамень пабед і цемра слёз
Мне засталісь кавалкі долі
Сымотнай, горкай ды сумной
Не засталось чамусьці волі,
Зямлі таксама, чорт бы з ёй!
Мне засталось толькі адно
Спусціць курок, выйсці ў акно
Глынуть таблет, звязаць пятлю
Знайсці бы камень ды ка дну…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать