Свежы вецер начны, як жывая вада…
***
Свежы вецер начны, як жывая вада,
Што з Вялікай Мядзведзіцы льецца.
Мы ідзём і ідзём па гаючых слядах,
А Мядзведзіца толькі смяецца.
Белы колер зарніц, белы колер Каўша,
І рукі тваёй белая скура,
І татэмнага звера-арыйца душа,
І мядзведзіцы белай – натура.
Свежы вецер начны, як жывое святло,
Што з Вялікай Мядзведзіцы льецца.
Прыгарну да сябе тваіх плеч серабро:
Сэрца белай мядзведзіцы б’ецца…
28 чэрвеня 2019 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию