Па Пушкіну (вольны стыль)

Мароз і сонца, дзень цудоўны,
Яшчэ Марфея дух няўлоўны

Вітае ціха над Зямлёй
Спакойнай сумрачнай парой.

Табе пад ранак добра спіцца,
Ды ў вокны сонейка глядзіцца,

Гуллівы свет у вочы лье,
Усім цяпло сваё дае.

Чаго ж ляжаць і песціць негу,
Ты падзявіся – колькі снегу

За ноч ля ганку намяло!
Ды ўсе да раніцы прайшло…

Які букет цудоўных ружаў
На вокнах распісала сцюжа!

Мяцель увечар бушавала,
І ты ўстрывожана чакала

Ды слухала, як дом гудзе…
Чакала прыбліжэнне буры,

А ў полі снежныя віхуры
Круцілі танцы ў цемнаце.

Усе змянілася ў прыродзе,
І снегавік на агародзе

Наўкола весела глядзіць
На лес, застыўшы ўрачыста,

На далягляд крыштальна чысты,
Дзе рэчка пада льдом бяжыць.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай