ПАД БОГАМ
Паэт апяваў свае думкі ў пачатку,
Потым казаў, як яны засмучалі,
І спаць не давалі, і далёкія далі
Вочы праз іх проста не заўважалі.
А вецер парывамі выў над зямлёю,
Над светам людзей, акружаных вайною,
Тут столькі лятае свінцу над краінаю.
Нявінную кроў слёзы соллю не змыюць.
Ад голаду моўчкі заснула бабулька.
Разбітыя вокны, не грэе падушка.
З’ехалі падчас дачка і сяброўка,
Напісаны лісты, павалена кружка.
Глухой цішынёй адгукнецца трывога,
Падымецца да неба са святла дарога,
А далей ні шолаху, нават ні ўздыху,
Мы ходзім пад Богам, і молім у Бога…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию