ПРЫГОДЫ Ў СУСВЕЦЕ часткі I і II
казка для дяцей і бацькоў
У бесконцасці завеяў,
Дзе галактыкі плывуць,
Адбываюцца падзеі,
Пра якія не пачуць.
Аб сусветных тых прасторах
Усяго і не спазнаць,
Але некалькі гісторый
Я хачу вам расказаць…
I СЯБРЫ
У галактыцы спакойнай,
На ўскраіне прывольнай
Зорачка адна жыла
Ды разумнаю расла.
У зоркі сябра быў малодшы.
Па касмічнай гэтай плошчы
Побач увесь час плылі,
Бо суседзямі былі.
Дзесьці зробіцца цікава,
Ды без іх пачнуцца справы,
Пыхне зорачка – А я?
Сябра разам з ёй – І я!
Аб усім усіх пыталі,
Ды за гэта іх празвалі –
Сябра меньшага – Ія,
Ну, а зорачу – Ая.
Улезуць у любую дзірку,
Спраўдзяць кожную памылку,
Шмат прыносіў дзень для іх
Спраў вялікіх і малых.
Пэўна думаеце, братцы:
– Скуль у небе дзірцы ўзяцца?
Паспрабую гэты шлях
Растлумачыць па складах.
Ёсць у дзіўным небе гэтым
Дзіркі, зоркі, пыл, каметы…
Усё ззяе і ляціць,
І віруе, і дрыжыць…
Можна там сустрэць асновы,
Што не выказаць у словах,
Часам расцвітае сад,
Ён завецца зарапад.
– Сад? Які? – ты зноў здзівіўся,
– Зарапад адкуль з’явіўся?
Я адказ цяпер не дам.
Хутка зразумееш сам.
II ЯК РАСТУЦЬ ЗОРКІ
Можа, ты, чытач, не знаеш,
Можа, нават не ўяўляеш,
Як там зорачкі растуць,
Што ўвогуле ядуць?
Зоркі не ядуць пячэнне,
Кашы маннай ці варэння,
І цукерак дзіўны смак
Не пасуе ім ніяк.
Пыл, каменні, што лятаюць,
У космасе не прападаюць.
Іх прыцягнуць да сябе
Зоркі ў вечнай барацьбе.
Зоркі не стаяць на месцы.
Ім патрэбна многа есці,
Каб расці ў вышыню,
У абсяг і даўжыню.
Зоркі па сваёй арбіце*
Рухаюцца ў сусвеце.
Тое, што ля іх ляціць,
Яны мкнуцца зачапіць.
Акрамя зор, ёсць планеты,
Астэроіды*, каметы*.
Ёсць матэріі навалы*,
Ды галактык* ёсць нямала.
Камяні, што там лятаюць,
Метэоры* называюць.
Ёсць яшчэ метэарыты*,
Паласіты* і баліды*…
Калі падае каменне,
Зіхаціцца, як праменні.
Вось такі нябесны сад,
Што завецца зарапад.
Мае важнае значэнне,
Дзе ствараецца каменне,
Што ў яго саставе ёсць,
Што нясе нябесны госць:
Нікель, магній, алюміній,
Вуглярод, азот, берылій*,
Можа, нават дыямент,
Ці звычайны элемент.
Ён паветраны, ці вадкі,
Ці жалезны, ці ніякі,
І залежыць ад яго,
Якім будзе зор ядро…
Ая ведала сакрэты,
Раз’ясняла Ію гэта,
Не мінаць казала сад,
Падрастаць у зарапад…
Пастарацца трэба вельмі,
Каб дайсці да разумення,
Кожны вывучыць урок,
Будзе ў гэтым сэнс і толк!
працяг будзе
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
5 рецензий к 'ПРЫГОДЫ Ў СУСВЕЦЕ часткі I і II'
Юлия Авина
17.03.2025 - 15:42Сафiя, вялiкi дзякуй! Вельмi цiкавы верш!)
Софья Судьина
17.03.2025 - 18:45Паважаная Юлія, мне вельмі прыемна, што Вы адгукнуліся на гэтую казку.
Я пісала яе для дзяцей і дарослых. Вы пераканаецеся ў гэтым, калі прачытаеце яе да канца.
А спачатку яна была расказана маім дзецям, калі яны былі яшчэ маленькія і не хацелі класціся спаць))…
Казка доўгая, будзе працяг))
Юлия Авина
17.03.2025 - 19:32С задавальненнем буду чакаць працяг
Светлана Светлова
17.03.2025 - 19:41Як цудоўна, Сафiя! Чытала з задавальненнем. Дзякуй!
Софья Судьина
18.03.2025 - 17:14Дзякуй і Вам, Святлана! Спадзяюся. што і далей будзе цікава.