Набегла хмара, дожджык сыпануў…

***
Набегла хмара, дожджык сыпануў.
Будзіць цябе шкадую, бо люблю.
З табою побач ціхенька засну.
Няхай той дожджык сыпле на зямлю!

Няхай той дожджык сны табе нясе
Пра нашу маладосць, зару, вясну.
Я засынаю побач пакрысе,
Бо я з табой адразу не засну.

28. 10. 2019 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай