Ноч ціха спявае мне песню…
***
Ноч ціха спявае мне песню,
А хор цвыркуноў падпявае.
І песня плыве ў паднябессе,
І дзіўная музыка грае…
Ноч ціха спявае і шэпча
Пра ясныя вочы твае,
Пра ранне тваё і пра вечар,
І як мне цябе не стае.
Стае толькі сіл мне на песню,
На дзіўную песню ўначы,
Што мкнецца ў тваё паднябессе,
Але не знаходзіць ключы…
Ключы да твайго паднябесся,
Ў якім не са мною маўчыш.
Ноч ціха спявае мне песню,
Якую, дай Божа, ты сніш…
22. 07. 2022 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию