Яна ішла ўпэўненай хадою
Яна ішла ўпэўненай хадою..
Па небу воблакі кудлатыя плылі.
Сваёю зграбнаю рукою маладою
Айфон трымала, бачыць каб маглі.
Гудзеў навокал горад мітуслівы.
Будынкі-гмахі, людзі-мурашы.
Сігналілі машыны і імкліва
Чаргой бясконцай беглі па шашы.
Сярод сустрэчнага людзей патоку
Заўважыла ружовы капялюш –
Бабуля йшла, а з ёй дзяўчынка збоку.
І галаўны ўбор нібыта з руж..
Раптоўна прыгадалася маленства:
Сяло і хата, плот.. на ім глякі.
І капялюш.. ну што за падабенства!
Адзін у адзін ружовенькі такі.
Як плюхалася ў сажалцы з гусямі,
Свіней як пасвіла, палола буракі.
І сонечнымі цёплымі дзянькамі
Бялізну паласкала ля ракі.
Казу запэцкала ўсю як сажай
Суседскую.. ад рог і да хваста.
Спазнала смак бярозавае кашы,
Пяшчотны дотык крапівы куста.
Дзяцінства нечаканыя ўспаміны
(Прыгоды, рэчка і лясны гушчар)
Адбіліся пагардай у дзяўчыны,
Ляглі на ботаксам нашпігаваны твар.
І з кіслай фанабэрыстаю мінай
Пайшла, як бы нічога й не было,
Бо за яе сутулай крыху спі́най
Шумеў ужо мегаполіс, не сяло.
Пыхліва завітала ў кавярню,
Наведвала якую часцяком,
Рублёў насыпала, сказала фамільярна:
Мне раф.. з альтэрнатыўным малаком.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Александр Ладисов
28.10.2024 - 11:56Паважаны спадар Рахманковіч! Сёння прачытаў некалькі Вашых вершаў. Яны мне падабаліся сваёй сацыяльнай накіраванасцю. Вы вельмі добра адчуваеце праблемы нашага грамадства і ў паэтычнай форме даеце лагодную, не надакучлівую іх крытыку! Віншую!