Нешта здарылася з зімой

Нешта здарылася з зімой…
Уцякае ад нас, уцякае.
Пэўна, хтосьці яшчэ мо чакае,
Бо не можа быць тут, сабой.

За імглой схавалася ўраз.
Зыбкім змрокам напоўніла поўдзень.
Мабыць, к восені ўпотайкі ходзіць
І абедзве смяюцца з нас.

Прабачаю паблажліва ёй.
Падзіўлюся крыху на капрызы,
Мітуслівыя, золкія рысы…
Нешта здарылася з зімой.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай