Не крычы цішыня
Не крычы цiшыня сумным рэхам наўзрыд,
Не спакойна на сэрцы, балiць i балiць.
Памалюся абшару на роснай траве,
Мо без слёз, без трывог трэба жыць на зямле?
Баранi Усiх нас Бог, памiж соткi дарог,
Ад бяды, ад вiны, ад цяжару вайны.
Баранi Усiх нас Бог, ад злачынных падзей,
Ад знiшчення i страт, i ад лютых людзей.
Баранi Усiх нас Бог, ад цемры ý муры,
Ад сумоты i болю, ад абраз i журбы.
I ад страчаных мар, сапсаваных не раз,
Баранi, i прызнач на злачынцах адказ.
Баранi Усiх нас Бог, ад хвароб i нужды,
Каб ýсе дзецi смяялiсь, спявалi заýжды.
Дай нам Божа дзiвоснай пяшчоты, цяпла.
Кабы зоркi ý далонi, а на сэрцы вясна
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
5 рецензий к 'Не крычы цішыня'
Людмила Богданова
12.02.2024 - 17:33Спадабалася, Святлана! Вельмі кранальны верш. Магу памыляцца, але праверце, калі ласка, напісанне слоў “знішчэння” і “пяшчоты”. З вялікай пашанай да творчасці.
Светлана Ковалёва
12.02.2024 - 17:48Дзякуй Людміла, за папраўкі.
Лариса Рудковская
12.02.2024 - 17:50Трапныя верш. Да часу ен да нашага. Як размова з Богам. Поспехау вам!
Екатерина Хендогина
12.02.2024 - 18:10Душевная молитва у вас получилась! Замечательные строки!
Светлана Ковалёва
21.02.2024 - 00:27Дзякуй Вам за цёплые словы. Творчых поспехаў.