Матывацыя

Па алеям у старым парку,
У цені дрэваў векавых,
Шпацыруюць мамы, дзеці,
Шмат людзей тут пажылых.
Я сяжу на лаўцы з кіем,
Мужычок я не стары,
А інсульт вось прычапіўся,
Хоць было мне сорак тры.

Па глыточку пью я піва,-
Крыж паставіў на жыцці,
Раптам голас сарамлівы:
«Да фантану, як прайсці?»
Ад зямлі падняў я вочы
І не змог я гаварыць,
Мне здалося, побач з лаўкай
Маці божая стаіць.

Усміхнулася жанчына:
«Анямелі вы чаго?
Можа з вамі мы знаёмы?
Мо з райцэнтру аднаго?»
Трошкі з духам я сабраўся,
Усё, што змог тады сказаць:
«Дзе фантан у гэтым парку,
Я магу вам паказаць».

Ішлі павольна, размаўлялі,
Мне цікава з ёй было,
І здавалася, што знаю
Я яе даўным-даўно.
Не купляю больш я піва,
І чакаю кожны дзень,
З ёю ісці па парку – дзіва ,
Закахаўся « хворы пень…»

Стаў сачыць я за сабою,
Штаны новыя купіў…
Яе позірк васільковы
Назаўжды мяне згубіў.
Я ужо хажу без кія
І рука так не баліць.
Адалеў сваю хваробу –
Значыць доўга буду жыць!

Зараз ведаю дакладна:
Каб з “касою” не прыйшла,
Трэба, каб у чалавека,
Матывацыя была!

05.2023г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай