Гэй, люты!

Гэй, люты! А, можа, ужо хопіць!
Давай па апошняй на развітанне –
Тэкілы з лімонам у келіх крыштальны –
І вып’ем да дна, а пасля…досыць!

Бо ўжо сакавік у мае грукае дзверы,
А ў сэрцы даўно ўжо гамоніць вясна.
Ты ведаеш, люты, цяпер у шчасце веру,
І зараз, прабач, мне зусім не да сна.

Цяпер не баюся ў каханні прызнацца,
Агеньчык пачуццяў ён ува мне прабудзіў,
Давай па апошняй, каб не спрачацца, –
Ужо фарбы ўсявышні па небе разліў…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай