Дзесьці пад Бахмутам
страх, голад, пот і бруд, і кроў у акопах,
шрапнэль ссякае нада мною ствол,
аглух, ляжу ізноў з адкрытым ротам –
зямлю прылёт півоні распароў.
вакол ад жаху гарлапаняць хлопцы
і вялізарны звон гучыць ў вушах.
трымаем вышыню, загад кагосьці,
але ўжо кроў сцякае скрозь бушлат.
рука дрыжыць у немагчымым болі,
зацягваю я з крыкам турнікет.
няўжо двухсоты я?… і сілай волі
я ў кабуры намацаў пісталет.
цяпер яны ізноў на нас палезуць,
абдалбаныя зэкі-вагнера,
гранатамётам мудакоў прывечу,
пакуль не зацякла мая рука.
вось оркаў па мяжы крадзецца зграя.
мой скача ад вібрацыі прыцэл.
са смерцю я ў напарсткі не гуляю,
а пачынаю підараў адстрэл.*
* У перакладзе захавана лексіка аўтара
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать