Дом для нашчадкаў
Дзяўчынка часта марыла аб шчасце:
Ва ўяўленні малявала дзіўны дом.
Усіх хто жыў у ім абходзіла ненасце,
Яны ўсе ні разу не чувалі гром…
Яны не бачылі ні выбухаў, ні стрэлаў,
Ні трупаў чалавеччых, ні абвугленых дамоў…
Яны заўсёды жылі там пад мірным небам,
Яны не ведалі, што значыць страціць землякоў…
Але ні па пачутках ведала аб тым дзяўчына…
І гэты дзіўны дом стварыла не сабе…
“Хай застанецца ён нашчадкам як карціна,
Аб тым, як усё павінна быць тут, на Зямлі…”
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Akdam Latarnia
07.05.2023 - 00:22выдатна