Адчыню акно, ў кастрычнік гляну…
***
Адчыню акно, ў кастрычнік гляну
І пачую брэх сабак далёкі.
І балець душой не перастану
За твой позірк чысты каравокі.
Каравай жыццё на плечы ўзваліць,
І нясеш той горб бяды і славы
Да труны. Адна яна паправіць
Лёсу невясёлыя забавы.
Адчыню акно, ў кастрычнік гляну.
Капне з неба хмурага на дровы.
Я любіць цябе не перастану,
Думаць пра цябе і сніць нанова…
26. 10. 2018 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию