На Радзіме маёй
На Радзіме маёй
На Радзіме маёй лета-лецейка.
Зіхаціць наваколле суквеццямі,
Жаўрукі заліваюцца звонкія,
Каласочкі шапочуцца гонкія.
Пайду раніцай гаманліваю
Па-над Случчу маёй салаўінаю,
Назбіраю прыгожых кветачак,
Раскажу пра іх маім дзетачкам.
Раскажу пра валошкі й рамонкі,
Пра аўса цудадзейныя гронкі,
Пра мядовую канюшыну,
Залатую люцэрну,шыпшыну…
Беларускія кветкі дзіўныя!
Прыгажуні яны,хоць і сціплыя.
Усе духмяныя,усё мядовыя,
Усе лекаркі адмысловыя.
У полі жыта красуе,пшаніца…
Хіба можна ў іх не ўлюбіцца?
Дзякуй,Божа,за дзіўны мой край,
За Радзімы маёй каравай.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию