На Любэцкіх прасторах

На Любэцкіх* на прасторах
Цішыня стаіць кругом,
Здолеў хто аставіць горад,
Знойдзе тут свой новы дом.
Як прыемна тут у ранак
Сон сагнаўшы пакрысе,
Выйсці на цагляны ганак,
Прагуляцца па расе.
Потым стаць, заплюшчыць вочы
Ветрык постаць абдуе,
І паслухаць як стрыкочаць
Конікі ў сухой траве.
Дзесьці ўверсе да нябёсаў,
Адарваўшыся ад зямлі
Галінасты дуб узносіць
Веткі-волаты свае.
Сонца блінам выплывае
З-за махнатых кронаў дрэў,
Новы дзень цябе вітае,
Калі ўзняцца ты паспеў.
І схаваўшысь дзесьці у бэзе
Залівае салавей,
Ён даводзіць аж да слёзаў
Шчырай музыкай сваёй.
На шалеваную хату
Усталяваны нечы лік,
З-пад сівых броваў касматых
Усіх вітае Міхалюк.
Ён калісьці ў маладосці
Гэту хату будаваў,
Каб вяліся ў ёй госці,
На сталах хапала страў.
Каб нашчадкам праз стагоддзі
Давялося ў ёй пажыць.
Ёй, напэўна, у гэтым годзе
Сто трынаццаць мае быць.
Стань вандроўнік і напіся
Тут калодзежнай вады
Стань. Пастой. Не варушыся.
Зноў ты вернешся сюды.
Тут усе вобразы радзімы,
Галаву сваю схілі.
Гэта наш куток любімы
Беларускае зямлі.

*Вёска Любкі ў Вілейскім раёне


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай