Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Асенні эцюд

Your page rank:

Асенні эцюд
Вальсуе ў танцы
апошнім лістота
і ціха лажыцца
пад ногі на дол.
Крадзецца нячутна
з-за гаю самота,
сабой спавівае
ўсё навакол.

Крыклівыя гусі
ляцяць у паднябессі,
палохаюць, рэжуць
крылом цішыню.
Пасеццца стрыножаны
конь на ўзлессі–
бліжэй да апалай
лістоты-агню.

Агонь дагарыць,
хаця не сагрэе
ні дрэвы, ні неба,
ні нават душу.
І попелам вецер
дарогу завее,
скрыжаліць нябачнай
самотай мяжу.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *