Светам нашым кіруе Любоў

Светам нашым кіруе Любоў.
Толькі ёй усё дазваляецца.
Чалавек чалавеку ўсміхаецца,
Бэз бялюткі цвіце за акном.

Дзень за днём…Так мінаюць гады.
Мне дачушка-пястушка ўсміхаецца.
-Глянь,матулька,чароўная раніца.
Сонца ўстала ў вянку залатым!

Абдыму,да грудзей прытулю,
Зазірну ў блакітныя вочкі.
Падміргне нават месячык зорцы,
Як лунае ў Сусвеце “Люблю”.

Уяўляю Любоў белай кветкаю.
Найчысцюткаю і міласэрнаю.
Для душы то сяброўка верная,
І для сэрца надта прыемная.

-Так,дачушка,Любоў-пачуццё,
Што ў ружы зямлю ўбірае
Ды надзеяй людзей акрыляе
Праз даўгое-даўгое жыццё.

Дзеля шчасця Любоў завіхаецца,
На зямлі Ёй усё дазваляецца.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай