Неразгаданая таямніца
Умацуюцца хвоі-ўстоі,
калісьці пасаджаны мною.
І ня можа іх аставіць ў пакоі,
ветрык думак, што за гарою.
Усё больш гэтых хвояў стаіць,
і менш мяне бачна за імі.
Хто возьме сякеру каб іх паваліць?
Ці мабыць палезе ў лясныя глыбіні?
Дзе знойдзецца ліс бела-руды,
ён сяброўку сваю не знарокам згубіў.
З-за таго што выконваў статуты,
якія ён больш за сяброўку любіў.
Ходзіць, шукае рудая морда
і нават жучка ня можа знайсці,
быццам знікла ўся прырода,
але куды жа яна магла адысці?
Збегла ўся жывая істота
— дамы зламаліся зусім.
Іх зламала вялікая хвоя
Некалі пасаджаная ім…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию