Пяюць у Радашковічах “Дразды”
Ад плугу, ад сахi і ад калыскi
Па ўсёй Радзiме, глянеш хоць куды,
Пра кажухi, пра куфары, пра мiскi
Пяюць таленавiтыя «Дразды».
Пяюць i не зважаюць на пагоду!
Мароз? Да фiялетавай звязды!
У людзi сёння выйсцi ёсць нагода —
Пяюць у Радашковiчах «Дразды».
Цi хочаш, цi не хочаш — чуеш усюды,
Прыедуць к вам — туды, а к нам — сюды.
Настрой узнiмуць людзям i занудам,
Бо нават у Маскве пяюць «Дразды».
Пра тое, што не прадаецца хата,
Пяюць па-беларуску, без пантоў.
Рэпертуар у хлопцаў ёсць багаты,
Чакаюць Радашковiчы «Драздоў».
17.02.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Татьяна Короленко
25.05.2025 - 19:14https://www.youtube.com/shorts/f2ZF4N3tvLU
Можна паслухаць