Памілуй Божа!
Без Бога я амаль ніхто,
Без Бога сэнс жыцця губляю.
І запаліць душы святло
Яго ў малітвах заклікаю.
Малітвай Божа зберажы,
Пазбаў ад смутку і ад злосці.
Шлях пакаяння падкажы,
Святлом духоўнай прыгажосці.
Прыпеў:
Памілуй, Божа, нас усіх
Святою вераю бязгрэшнай,
Абарані рабоў тваіх,
Душою грэшных, безуцешных.
Сярдэчна Богу я малюсь,
Праз абярэг краіны роднай.
За нашу маці – Беларусь
Дай, Бог, заўжды ёй быць свабоднай.
Дай, Бог, нашчадкаў утрымаць
У атачэнні лепшай долі,
Дазволь любіць, дай пакахаць
І ў міры жыць па Божай волі…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию