Падзякую…
Падзякую я, Госпадзі, Табе
За кожную жыццёвую хвіліну,
Святло ў душы і радасць у мальбе,
За лад жыцця, за вольную Айчыну.
За веру дзякую і за любоў,
За ўсё, што ёсць і ўсё, чаго не маю.
Даеш надзею, кожны дзень наноў,
З падзякай вочы ранкам адкрываю.
За ўнукаў дзякую і за дзяцей,
За творчы плён, сямейныя турботы,
За міласць і цярпімасць да людзей,
За мірны час без бойкаў і грымотаў.
За сілу дзякую і за красу,
За погляд і цяпло вачэй каханых,
За промні сонца, летнюю расу
І за сяброў маіх, жыццём абраных.
За смерць падзякую ў час забыцця,
Калі душа на суд Табе паўстане.
Даруй, Гасподзь, грахі майго жыцця,
Прымі раба твайго на пакаянне.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию