Твой партрэт
Стаяў у мроях цьмяных,
Глядзеў на твой партрэт.
І ў вобразе каханым
Жыцьця я бачыў сьлед.
Прыгожая усьмешка
Прабегла на губах.
І смутак несуцешны
Ў тваіх блішчэў вачах.
І плакаў я ад болю,
Гнаў думку ад сябе –
Што больш ужо ніколі
Ня ўбачу я цябе!
11.06.2022 г.
(вольны пераклад верша зь нямецкае мовы, аўтар: Гайнрых Гайнэ)
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию