Мае гады

Год стары, ты зь мірам спачываеш,
Ты заплюшчыў вочы назаўжды,
Ад мяне на неба адлятаеш,
Дзе твае старэйшыя браты.
А замест наступны год прыходзіць,
Міне, як і ты, – і ўсё наноў.
Аж пакуль ў сваім заключным годзе
З вамі не сустрэнуся ізноў.
І калі надыдзе дзень апошні,
Бы прадвесьнік іншага быцьця,
Я хачу абняцца з годам кожным
На зямлі пражытага жыцьця.

16.03.2025г.

(вольны пераклад верша зь нямецкае мовы, аўтар: Ахім фон Арнім)


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай