Дождж
Зь ціхай скрухай ідзе па зямлі
Дождж, нібыта дзядок лядашчы
А на ім – шэрыя лахманы.
Сьліна льецца з старэчай пашчы.
Вецер б’е яго ў сьпіну і ў твар
Ускудлача яго й на ўцёкі.
Дождж дурэе тады. Бы вядзьмар,
Пачынае шалёныя скокі.
Ён ірвецца ў шыбы дамоў,
Ён грукоча па дахах ад злосьці,
А пасьля ён сыходзіць далоў…
Бо ніхто не запросіць у госьці.
08.04.2026 г.
(вольная інтэрпрытацыя верша зь нямецкае мовы, аўтар: Вольфганг Борхерт)
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию