Адчыненыя дзьверы (спроба перакладу верша Паола Капэлы)

Адчыненыя дзьверы

Цяжка сказаць, што нас сюды прывяло,
i што ад нас засталося,
магчыма, справа ў тым, што мы зарана
сталi самотнымi i пустацела-гулкiмi тут, у цемранi,
мiж тым як ноч усё не надыходзiць,
i ад зелянiны, задубелай ад шматлiкiх дажджоў,
у чарговы раз адслойваецца лета,
а нявiннасьць, якой мы прагнем, далей ад нас і далей.
I само месца, да таго спустошанае, быццам яно – працяг цябе,
напаўзае ценем на цень, якi падаваўся тваiм.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай