Пакінутая кветка
Пакінутая кветка ля вакна
Мне памяць часам абуджае –
Я не жыву табой, прышла вясна – Твой вобраз паступова тае.
Калі паклікала, я не пайшоў –
Падманлівыя твае чары.
Здабытак новых кайданоў?
Я не аб гэтым зараз мару.
Я вольны птах, сілкуюсь спакваля
Свабодай, і ўвысь узлятаю…
I ўсё ж хлусня, калі сцвярджаю я,
Што да цябе не заляцаюсь.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию