Не паэт

Я рамантык – не паэт,
Мне патрэбны толькі момант:
Цеплынёй тваіх вачэй
Растапіць душэўны холад.

Абдымаць цябе ўначы,
Сустракаць з табой світанні.
Слухаць сэрца ў цішыні
І тануць у адным дыханні.

Не жадаю срэбра гор,
Не патрэбна мне ўлада.
Усё што маю – прада мной,
Што хацеў – у табе схавана.

Ты мой свет і небыццё,
Без цябе не меў спакою.
Як прыйшла ў маё жыццё,
Пакахаў цябе да болю.

Я рамантык – не паэт,
Вершы не пісаў ніколі…
Не спаткаўся бы з табой,
Не спазнаў агня любові.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай