Не гуляй з агнём!
З маленства чулі маці:
“Не гуляй з агнём!”
Хто б тады падумаў,
Што так пячэцца ён?
Дзеці, пасталеўшы,
Згулялі ў любоў.
Толькі не разгледзелі
У той агня слядоў.
Моцна абпаліліся –
Па целе ішоў яд.
Маці з перапуду
Пабегла да малят.
Што ж вы гэта, дзетанькі,
На сэрцы ў вас апёк?!
Чаму ўзялі ў ручанькі
Найбольшы аганёк?
На выгляд – зачароўвае,
На смак – сапраўдны мёд.
Але спажыўшы з дрэва,
Адказнасць вам за плод.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию