Такіх дзяўчын на свеце мала

На свеце шмат дзяўчын прыгожых,
Але такіх, як ты, няма.
Праз мноства год табе падобных
Не спатыкаў яшчэ ні дня.

Цябе разгледзеў у натоўпах
І сэрца стала прадчуваць,
Як набліжаецца гадзіна
Любві, каторай не стрымаць.

І вось цяпер я ў аблозе –
Твая любоў мяне звяла.
Наіўны хлопчык, што ніколі,
Не спазнаваў яе ярма.

Скавала вусны, розум, волю,
І сэрца скрыла ў астрог.
Зрабіла ўсё, каб толькі вязнем
У руках яе застацца змог.

Такіх дзяўчын на свеце мала,
Каб гэтак позіркам чапляць,
Але абодвух нас з’яднала
Любоўных повязяў пячаць.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай