Мая іскра
Мая іскра яшчэ не згасла,
Адчуй, як ува мне гарыць.
І хоць агонь не вельмі ясны,
Па веры нашай будзе жыць.
Бо то, што колісь успалыхнула
Між намі знічкаю шальной,
Было праўдзівым Божым цудам
Спасланым нам святой рукой.
І хай дажджы, маланкі, буры
Агонь жывы разносяць ў прах.
Імчаць к табе шальной віхурай
Я буду скрозь грымучы страх.
Не дам агню любві загаснуць,
Той дар не для таго паўстаў.
Мы прыкладам свайго кахання
Распалім у сэрцах зноў пажар.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию