Голас роспачы
Вось, дурак, дагэтуль веру,
Што вярнешся ка мне ты.
Не трымай маю надзею…
Хопіць гэтай нам хлусні.
Ты ніколі не кахала!
Ты звяла мяне ў падман.
Не кажы, што так бывала,
Зразумеў даўно ўсё сам.
Без цябе раней спраўляўся,
Гэты раз не выключай.
Будзе цяжка, гэта праўда,
А цяпер прашу – бывай.
Растваруся ў шэрым тлуме,
Можаш болей не шукаць.
І хай смутак нішчыць душы,
Нам з табой не прывыкаць.
Чую роспач, а што ў сэрцы?
Зноў пяшчотны голас твой.
Ну чаму ж маё каханне
Не засталася са мной?!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Василь Брыль
08.03.2025 - 02:20Н трымай маю ты цэглу! А вазьмі мацней кірпіч.
І тады пабьемся нежна. І тады цалей мазгі.
Вось загіну в тлуме трума – і мяне больш не шукай.
Толькі болей, болей цукру пакладзі сабе у чай.