Забойца цмокаў
Хто ты, які кінуў выклік пачварам?
Людзі глядзяць праз пыльныя вокны,
Тканінай сумненняў перакошаны твары,
Рыцар адважны -забойца ўсіх цмокаў.
Гэта не кожнаму будзе па сілах,
Цмока забіць – асаблівая праца,
Толькі пакуль не ў глыбокіх магілах,
Тыя, хто быццам цмокі у палацах.
Людзі, што царскія носяць кароны,
І над крадзеным золатам чэзнуць,
З костак стаяць іх крывавыя троны,
Сцены вартуюць галодныя ведзьмы.
Гэта не тыя крылатыя змеі,
З імі ў баі лягчэй будзе выжыць,
Рукі няхай ад страху дранцвеюць,
Дзідай пачвару ўсё ж можна знішчыць.
Вось і выходзіць, што гэтыя людзі,
Сутнасць чыя да ўлады імкнецца,
Смагай нажывы свет наш загубяць,
Цмокі жывуць у іх чорных сэрцах.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Забойца цмокаў'
Людмила Богданова
10.11.2024 - 10:13Понравилось, Геннадий. Приятно, что Вы пишете ещё и на белорусском языке.
Геннадий Верзин
10.11.2024 - 10:31Спасибо, Людмила. На белорусском пока только пытаюсь, так что не судите строго.