На ўзвышшы

На ўзвышшы падзякі стаю…
Ідзе пра радзіму гаворка.
Ахінаюць пачуцці душу,
Спаталяюць яе на золку.

На ўзвышшы болю стаю…
Ідзе пра каханне гаворка.
Запытанне нясу салаўю:
-Ці бывае каханне доўгім?

На ўзвышшы шчасця стаю…
Ідзе пра Бога гаворка.
Сэрца вучыць урок “Люблю”.
Няма лепшага ў свеце слоўка.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай