Снег
Злятае ён, такі доўгачаканы,
Ні ў чым не вінаваты новы снег,
Да стомленай зямлі бясконца званы,
Цнатлівы на зусім кароткі век.
Вада й паветра – разам дасканаласць,
Мне раптам зразумець дапамаглі,
Сняжынак безумоўную адданасць
Адначасова небу і зямлі.
Няхай лятуць ды робяць сваю справу,
Ілье Каляднае святло ізноў
На кожнага , і мы не маем права
Губляць надзею, веру і любоў.
15.12.24
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Снег'
Татьяна Богданович
18.12.2024 - 15:48Як прыгожа і па-святочнаму! Дзякуй Вам за верш!
Елена Завадская
19.12.2024 - 08:52Дзякуй за адзнаку.