Залатое наваколле
Залатое маё наваколле.
Рэхам гукі ў ім звіняць,
І аблокам у небе раздолле:
Быццам птушкі, аблокі ляцяць.
Дух захоплівае ад прыгажосці:
Тут хмызняк, рачулка, поле і лес!
Прыязджайце, панове, у госці,
Каб забыць пра турботы і стрэс.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию