БУСЛЫ НАД ХАТАЙ

Над хатай ляцелі буслы.
Услед ім дзяўчынка махала.
З дзіцячым імпэтам пытала:
– Куды вы, буслочкі, куды?

– У вырай! –буслы пракрычалі.
– Нялёгкі чакае нас шлях…
Іх моцныя крылы хавалі
Паўнеба, паўсонца ў размах.

–Але на радзіму вясною
Мы вернемся, ты нас чакай.
Сутрэнемся зноўку з табою.
Убачым рабінавы край!

Дзяўчынка рукой памахала:
– Шчаслівый дарогі, буслы!
І доўга яшчэ паглядала
На неба, дзе хмаркі плылі.

– Шчаслівай дарогі, буслы!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай