Для дзяцей
Размова
Мне сказалі ўчора мама з татам:
-Спесцілі цябе мы, Васілёк.
Шкодзіць стаў ты, браце, мнагавата
І казаць, што гэта незнарок.
Строгімі нам стаць, напэўна, трэба-
Пакаранне не міне цябе!
Задуменна я гляджу ў неба:
Спесцілі яны – караць мяне?
Барабан
Тата мой – найлепшы ў свеце:
Барабан купіў ён мне!
Замінаць яму не буду-
Зайграю, як засне!
Кніга
Прашаптала мне ціхонька мама:
-Узяў ты кнігу дагары нагамі!
Доўга я шукаў у кнігі ногі,
Толькі ні адной знайсці не змог я.
Бабайка
Паглядае слонік на куфэрак,
Кажа ён, што многа там цукерак.
Толькі дзед казаў учора мне,
Што бабайка страшны там жыве.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Для дзяцей'
Валентина Гераськова
04.03.2024 - 10:16Ярка, прыгожа, бадзёра напісаны Вамі дзіцячыя вершы, чытаюцца лёгка, з ўсмешкай. Дзякуй, Ларыса! Міру і натхнення Вам!
Лариса Рудковская
04.03.2024 - 11:09Дзякуй за добрыя словы! Дабра Вам, вясенняга настрою, натхнення!