Салодкі смак
Салодкі смак спазнаў жаданы,
Прыгожы стан крануў мяне,
У сне, я бачыў губ крананне,
Глядзеў так пільна на яе.
Вачэй блакітных, погляд ясны,
Гарачым стаў, як наяве,
Салодкі смак спазнаў жаданы,
Прыгожы стан крануў мяне.
Адзіны момант, час спрыяльны,
Застаў раптоўна ў ціхай цьме,
Паспрабаваць карціць сэрцу,
Яе адну, прысніць яшчэ,
Салодкі смак спазнаў жаданы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию