Хлеб з сырадоем
Хлеб з сырадоем – дзіўны успамін.
Ў маім жыцці ён месца меў таксама.
Я родам з незабыўных тых часін,
Дзе ў гэтым не было вялікай драмы.
Ён пах дзяцінствам. Рэдкім быў той пах.
Дарыў усмешку шчырую таксама,
Але узмахнуў крылом аднойчы птах
І сталі чутны іншыя ўжо гамы.
Ён перакрэсліў дух былых часоў
Ды прыхаваў ,што мне было так міла.
І не гучыць мелодыя альтоў,
А быў ў ёй моц, была якая сіла!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию