Як мы жывём…
Наша жыццё, бясцэнны дар,
Ляціць так хутка, так імгненна.
Мы перагорнем каляндар
Дзён нашых розных несумненна.
Як мы жывём? Куды спяшым?
Можа, пара ўжо спыніцца
І скінуць цяжар свой з душы,
Папіць вады з роднай крыніцы.
Запоўніць шчасцем кожную хвіліну
І з асалодай, шчыра назіраць,
Як спеюць у лесе смачныя маліны,
Як зелянее ў полі сенажаць,
Як свеціць сонца, як квітнеюць кветкі,
Як дождж ідзе і як шуміць ячмень,
Як хутка вырастаюць нашы дзеткі,
Як радуе ўсмешкай кожны дзень!
У клопатах жыцця мы час губляем,
Не заўважаем прыгажосці той,
Што Бог нам зверху недарэмна пасылае Ён радасцю напоўніць хоча дзень твой.
Бо шчасце і радасць не ў багацці,
А ў шчырасці і еднасці народнай,
У здароўі, у прыродзе, у роднай хаце,
У мілагучнай мове нашай роднай
Спыніся на хвілінку, азірніся!
Задумаўся пра сэнс свайго жвцця,
Людзям і сонцу шчыра ўсміхніся,
Пакуль не надышоў час забыцця…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию