У паходзе
Як жа добра ў паходзе з сябрамі
Каля вогнішча песні спявать,
У чыстай рэчцы наладзіць купанне,
За лясок адпраўляць сонца спаць.
Адчуваць водар смачнага мяса,
Што на вуглі драўняным сквірчыць,
Асвяжальнасць халоднага квасу…
Бачыць страхі у ценях уначы.
Ды расказваць усялякія байкі,
Ад начной прахалоды дрыжаць,
Абудзіць вераб’іныя зграйкі,
Ненаўмысна ўстрывожыць вужа.
І, урэшце, улезці ў палатку
І, сагрэўшыся, хутка заснуць.
А уранку, ізноў, як спачатку,
Йсці паветра вандровак удыхнуць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'У паходзе'
Светлана Поцелуева
07.06.2024 - 00:41Какое вкусное стихотворение, Жанна! Во всех смыслах!
Напомнило мне об одном походе еще школьных времен. )))
Костер, картошка… Веселье… Байки и смех.
Ох, и замерзли мы ночью… Зато утро… Туман над речушкой.
И птичье пение…
Жанна Улахович
15.06.2024 - 20:42Да и у меня это было). До сих пор помню…
Спасибо, Светлана, за отзыв!
Валентина Гераськова
07.06.2024 - 19:55Кранальны, хвалюючы верш, вызывае цудоўныя успаміны. Дзякуй Вам за тое, што вярнулі на момант у маладосць!
Жанна Улахович
15.06.2024 - 20:54І мне прыемна, што вершы выклікалі добрыя пачуцці!
Дзякуй вялікі, Валянціна!