Каб скласці слоўнік брыдкіх слоў
Каб скласці слоўнік брыдкіх слоў,
Вульгарнай лаянкі ды абраз,
Не трэба шукаць асаблівых умоў –
Наведай бальніцу хоць раз.
Займі чаргу к тэрапеўту зрання,
Аловак з блакнотам вазьмі.
Гатуйся, пачнецца хутка грызня,
Употай сачы за людзьмі.
Ты бачыш, расце і расце натоўп,
Няма ні канца, ні краю..
А вунь і доктар, спадар Панічоў
Без спеху ідзе, пазяхае.
Чарга расплылася ва ўсе бакі –
То хворых магутная раць.
І раптам вылазіць хітрэц такі:
Пусціце, я толькі спытаць..
Вось так пачынаецца неспакой
На цэлы паверх у абхват.
Гудзіць нібы шэршняў зласлівы рой,
Што слова, то гучны мат.
Старая вунь кульбу ўзняла і давай
Лупіць.. бы матыкай грады.
Тым часам ля самых дзвярэй ускрай
Паставілі з лаў барыкады.
Пакуль пасядзіш там гадзіну ці дзве
Пачуеш такой мацяршчыны,
Што стане млосна ў тваёй галаве
З бясплатнай такой медыцыны.
Другі толькі хворы зайшоў у кабінет,
А сваркі ідуць без упынку.
– У доктара будзе зараз абед,
Прыходзьце пасля перапынку.
Дарэмна, людзі, чакаць Панічова.
Расходзьцеся лепей па хатам..
Адбыў у кабінеце ён дня палову,
А далей – абход па палатам.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию