Лэдзі зіма

нібы ў казачным гіпнозе,
шмат здзіўляючы красой,
замярзала лэдзі восень,
лісце раскідала полем,
уражала галізной.

іней зоркамі іскрыцца,
скура белая як снег,
крышталі на ўсіх ключыцах
зіхацелі, як у жрыцы,
валасы пайшлі наверх.

ізумрудную карону,
што ўзнікала з шэрых кос,
дыяментамі сінхронна
пакрывала манатонна
завяршыць метамарфоз.

азірнуўшыся з пагардай,
лэдзі дзіўная зіма
клапацілася нарадам,
новую сукенку ўзяла,
фарбы белыя знайшла.

не чакала ўзнагароды,
лес, балоты і лугі
пабяліла не з нагоды
паркі, скверы, асяродкі
ў каштана ля зямлі.

азірнуўшыся на працу,
і карціну цалкам, што
не спадобілася надта,
нервы мабыць ні да варты…
звала буру і з дажджом.

лёдам сцежкі пакрывала,
застудзіла, як магла,
мокрым снегам засыпала,
натварыла, і нямала,
весялілася яна.

к ледзяной прыйшоўшы рэчцы,
зняўшы ўсё без мітусні,
з ветрам лётала сустрэчным,
танцавала ў рытме вечным…
забаўлялася ці з ім?

закаханая ад страсці
паляцела да нябёс,
хвацкага адпіўшы шчасця,
абясшкодзіла напасці, –
сонца свеціць, ясна скрозь.

вочы з цеплынёй заззялі,
ветрык лашчыў вусны ёй,
адчуваючы надалей.
у дваіх яны ляталі
да вясновых цёплых дзён.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай