Вярба

Над студзенаю крыніцай
Нахілілася вярба,
Можа хоча наглядзецца?
Ой, прыгожая ж яна!

Сваю новую сукенку
Ўсю зіму берагла,
А вясною вось, надзела, –
Жоўтым цветам зацвіла!

Да яе цяпер за мёдам
Ляцяць пчолы і шмялі,
Вярба радасна вітае –
Гне галінкі да зямлі.

17.04.2023г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай