З любоўю да Радзімы

Увосень ды летам, вясной ці узімку,
Якое б надвор’е не правіла балем,
Я сэрцам усім закахана ў Радзіму,
Ў яе залатыя пшанічныя хвалі.

Ў абшары лясоў, у глыбіні азёраў,
Ў празрыстасць нябёс, што ўначы зіхацеюць,
У матчыны рукі ды роднае слова,
У водар суніцаў, што ў чэрвені спеюць.

У смак сырадою, натхненне дзяцінства,
Арэлі на грушы, хацінку старую,
Спрадвечнае для беларуса адзінства,
У нашу зямлю, несумненна, святую.

Вясной ці узімку, увосень ці летам,
І дзе б ні была я – адно разумею,
У свеце не знойдзеш больш смачнага хлеба,
Няма лепш краіны для мар і надзеяў.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай