КВЯТУЛЯ

Квятуля, звалі так карову,
Імела выгляд вельмі важны:
Насіла яркую абнову,
Вяла сябе так, эпатажна…

Сваімі доўгімі рагамі
Магла баднуць, хто ёй мяшае,
Магла схавацца за кустамі,
Ну, а пастух – няхай шукае,

Пасціся у статку – не любіла,
Ёй бы залезці ў агароды…
За пастухом яна сачыла –
Задрэмле – ўсё, ўра, свабода!

Бягом нясецца на пасевы,
Есць маладую зеляніну,
І капытамі ўсе патопча… –
Паб’юць за гэта жываціну.

А гаспадыня сустракала
Заўсёды са скарынкай хлеба,
Яе часала і пытала:
«Квятуля, што табе патрэбна?

Ты зноў палезла ў агароды –
Вунь след ад пугі на спіне,
Паела маладыя ўсходы…
Ну, як не сорамна табе?»

Глядзіць карова вінавата,
Ёй вельмі хочацца свабоды…
« Ну, як даць малака багата,
Калі не лезці ў агароды ?»

6 сакавіка 2023г. Валянціна Гераськова


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай